УСЕ МЫ ВЫЙГРАВАЕМ АД СУПРАЦОЎНІЦТВА!

ФРАНШЫЗА

ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» з’яўляецца лідарам рынку пячэння і мучных кандытарскіх вырабаў Рэспублікі Беларусь.

Асновай для паспяховага функцыянавання і развіцця франчайзінгавай сеткі ААТ «Слодыч» з’яўляецца моцны брэнд, шырокая вядомасць і добрая рэпутацыя ў мільёнаў спажыўцоў, а таксама шырокі асартымент і самая высокая якасць прадукцыі, якая адпавядае патрэбе найбольш вымагальных пакупнікоў. Адметнымі асаблівасцямі прадукцыі гандлёвай маркі «Слодыч» з’яўляюцца выкарыстанне толькі натуральнай высокаякаснай і экалагічна чыстай сыравіны, адсутнасць кансервантаў, багацце рэцэптуры, разнастайнасць натуральных дабавак, наяўнасць вітамінаў і мінералаў.

Крамы ААТ «Слодыч» працуюць у найбольш ёмістым рознічным сегменце кандытарскіх вырабаў, што забяспечвае стабільна высокі пакупніцкі попыт і продажы. Аснова мэтавай аўдыторыі крамы «Слодыч» – гэта пакупнікі, якія цэняць якасць, высокія смакавыя характарыстыкі і карыснасць кандытарскіх вырабаў.

Кампанія ААТ «Слодыч» аказвае падтрымку франчайзінгавым партнёрам на ўсіх этапах стварэння і функцыянавання крамы.

      

Перавагі франшызы ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч»

  • моцны брэнд са шматгадовай славутай гісторыяй

  • запатрабаваны прадукт у адным з найбольш ёмістых сегментаў прадуктовага рытэйлу

  • сфармаванае кола лаяльных пакупнікоў

  • эфектыўная лагістыка паставак

  • сістэмная падтрымка франчайзі на ўсіх этапах стварэння і функцыянавання крамы 


 Перавагі для франчайзі

  • магчымасць займацца бізнэсам з вядомай маркай, схема запуску бізнэсу ў кароткі тэрмін

  • кругласутачная падтрымка франчайзі па ўсіх пытаннях дзейнасці

  • рэкламная падтрымка нароўні з уласнымі кропкамі франчайзера, скіраваная на падтрыманне рэпутацыі аднаго брэнду

  • дапамога ў падборы памяшкання, навучанне гандлёвага персаналу

  • шырокі асартыментны шэраг і дыяпазон цэн, якія дазваляюць фарміраваць асартыментную матрыцу з улікам асаблівасцяў месцазнаходжання і мэтавай аўдыторыі канкрэтнай крамы.


  Базавыя фінансавыя ўмовы

  • паушальны (уступны) узнос = 1 базавая велічыня

  • роялці – адсутнічае

  • рэкламны збор - адсутнічае

  • арыенціровачная сума інвестыцый – 5 тыс. у.а

  • пастаўка тавару ажыццяўляецца на ўмовах адтэрміноўкі пляцяжу – 45 каляндарных дзён.

 

Дзякуючы перавагам брэнду, невялікім інвестыцыям на адкрыццё кропкі і хуткаму тэрміну акупнасці, Вы маеце магчымасць адкрыць уласную сетку кандытарскіх крам.

Усебаковая падтрымка прафесійнай каманды ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» дапаможа Вам адкрыць прыбытковы бізнэс, нават не маючы за плячыма прадпрымальніцкага досведу.

 Некалькі простых дзеянняў на шляху да ўласнага бізнэсу:

  • запаўненне анкеты

  • падбор і зацвярджэнне памяшкання

  • падпісанне дамовы

  • абсталяванне крамы

  • адкрыццё

 

Кантакты:

Баранава Таццяна Леанідаўна +375 29 399-93-59 t.baranova@slodych.by