СЛОДЫЧ СЁННЯ

ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» з’яўляецца лідарам рынку пячэння і мучных кандытарскіх вырабаў Рэспублікі Беларусь.

Вытворчасць
15 000
тон пячэння ў год

Наша гісторыя
110
год

Больш за
100
відаў пячэння

Брэнд «Слодыч»
30%
рынку Беларусі

Мае моцны і вядомы брэнд, структураваную сістэму продажаў і прасоўвання, шырокі асартымент, які ўлічвае розныя смакавыя прыхільнасці спажыўцоў.

Мы выпускаем больш за 100 найменняў розных відаў: цукровае, зацяжное, здобнае, глазурованае, дыябетычнае пячэнне і крэкер. Гандлёвая марка «Слодыч» вядомая 90 % жыхароў Беларусі, прадукцыя фабрыкі займае каля 30% айчыннага рынку, экспартуецца ў краіны Еўрасаюза і СНД, у ЗША, Канаду, Сербію, Манголію, Кітай, Ізраіль і інш.

Адметнымі асаблівасцямі прадукцыі гандлёвай маркі «Слодыч» з’яўляюцца выкарыстанне толькі натуральнай высакаякаснай і экалагічна чыстай сыравіны, адсутнасць кансервантаў, багацце рэцэптуры, разнастайнасць натуральных дабавак, наяўнасць вітамінаў і мінералаў.

Сучаснае абсталяванне, пісьменнае выкарыстанне перадавых тэхналогій і досвед калектыву высокакваліфікаваных спецыялістаў дазваляюць увесь час пашыраць асартымент, радуючы сваіх пакупнікоў новымі вырабамі.

Прадукцыя маркі «Слодыч» неаднаразова адзначаная шматлікімі ўзнагародамі на міжнародных конкурсах.

Візітнай карткай «Слодыч» можна назваць пячэнне «Беларускі гасцінец», якое выпускаецца з 1950-х гадоў, пэчэнне «Арэхавае з фундуком», якое выпускаецца з 1960-х гадоў і пячэнне «Да падвячорка» з хрусткай сырнай скарынкай, якое выпукаецца з першай паловы 1970-х гадоў.

Распрацоўка і вытворчасць пячэння сертыфікаваныя на адпаведнасць ISO 9001-2015, сістэме HACCP, што гарантуе высокую якасць прадукцыі, якая выпускаецца, і дазваляе экспартаваць прадукцыю прадпрыемства ў любую краіну свету.

Сардэчна запрашаем у краіну пячэння!