ЭКСКУРСІЯ НА ФАБРЫКУ «Слодыч»

Прыём заявак на экскурсіі да 31.12.2019 скончан! Запіс на экскурсіі на пачатак 2020 года пачнецца ў снежні 2019 года.

ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» запрашае дзяцей і дарослых на пазнавальную і захапляючую экскурсію ў краіну пячэння!

Вы зможаце паглыбіцца ў чароўны свет, дзе ствараецца пячэнне, даведаецеся, колькі відаў пячэння бывае, і чым яны адрозніваюцца, што робіць «Слодыч» для таго, каб быць любімым пячэннем у Беларусі, убачыце працэс вырабу пячэння – ад замесу цеста да яго фасоўкі, зможаце яго пакаштаваць і, вядома ж, атрымаць смачныя і карысныя падурункі ад «Слодыч».

- Экскурсіі праводзяцца кожны аўторак, сераду і чацвер, 9:30 і 15:00;
- Процягласць экскурсіі складае 1,5 гадзіны
- Мінімальны ўзрост наведвальнікаў – 9 гадоў;
- Мінімальная колькасць наведвальнікаў у групе павінна складаць 20 чалавек, максімальная - 30 чалавек; 
- Для дзяцей да 18 гадоў абавязковая прысутнасць не больш за трох дарослых суправаджальнікаў;
- Кошт экскурсіі складае 15 рублёў  на аднаго наведвальніка;
- Экскурсія праводзіцца па адрасе: вул. Радыяльная, 54/2, г. Мінск.

Перад запісам на экскурсію абавязкова звяжыцеся са спецыялістам па экскурсіям для ўдакладнення свабоднай даты наведвання!

Запоўненыя дакументы прымаюцца не пазней, чым за 5 дзён да даты правядзення экскурсіі.
Для запісу на экскурсію спампуйце, запоўніце і дашліце на наш адрас заяўку на правядзенне экскурсіі i спісачны склад групы наведвальнікаў на факс +375 17 398-98-38 або на эл. пошту marketing@slodych.by. Заяўку на правядзенне экскурсіі, спісачны склад групы наведвальнікаў, даведку аб стане здароўя наведвальнікаў i дамову неабходна прывезцi у дзень наведвання.

Аплата экскурсіі магчымая як безнаяўным пляцяжом (плацежнае даручэнне, банкаўская картка), так і гатоўкай у касу ААТ.

Спазненне на экскурсію больш чым на 30 хвілін з’яўляецца падставай для анулявання экскурсіі. Асобы, якія спазніліся, не маюць права далучыцца да групы.

Адміністрацыя ААТ пакідае за сабой права выдаліць з тэрыторыі прадпрыемства парушальніка патрабаванняў Інструкцыі па правілах бяспекі і паводзінаў падчас экскурсіі.

Кантактныя каардынаты спецыялістаў па экскурсіях: +375 17 398-98-38; +375 29 128-46-34, Вольга Шор;  +375 29 197-06-83  marketing@slodych.by. Час працы спецыялістаў: 08:30-17:00 - будні, з 12:15 да 12:45 - абед.
 
Спампаваць дамову
Спампаваць заяўку
Спампаваць даведку