ПАЛІТЫКА ЯКАСЦІ

На ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» ужо болей за 10 гадоў рэзультатыўна дзейнічае Сістэма менеджменту якасці распрацоўкі і вырабу мучных кандытарскіх вырабаў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001.

ISO_rus.jpg

ISO 9000 – гэта сістэма, паводле якой вядзецца кіраванне прадпрыемствам такім чынам, каб забяспечыць самую высокую магчымую якасць работы прадпрыемства. Сістэма ахоплівае ўсе этапы выпуску прадукцыі і абслугоўвання: маркетынгавыя даследаванні; закупку сыравіны; аналіз кантракта; кантроль якасці, распрацоўку, стварэнне, апрацоўку, дастаўку прадукцыі; навучанне персаналу, а таксама абслугоўванне кліентаў, і забяспечвае неабходную структуру для кантролю і паляпшэння паказчыкаў у любой выбранай галіне.

Спажыўцы заўсёды зацікаўленыя ў атрыманні не толькі якасных, але і бяспечных для здароўя прадуктаў, таму для нашага прадпрыемства першараднае значэнне маюць патрабаванні бяспекі нашай прадукцыі. Такім інструментам з’яўляецца сістэма «Аналіз рызык і крытычныя кантрольныя пункты» (Hazard Analysis and Critical Control Points - HACCP). У цяперашні час НАССР прынятая рознымі заканадаўчымі органамі, такімі як Сусветная арганізацыя аховы здароўя, Міжнародная камісія па мікрабіялагічных патрабаваннях да харчовых прадуктаў (ICMSF) і г.д.

HACCP_rus.jpg

Сертыфікат адпаведнасці НАССР

Сістэма НАССР вытворчасці і захоўвання мучных кандытарскіх вырабаў ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», грунтуючыся на сістэмным падыходзе і гарантуючы бесперапыннасць забеспячэння бяспекі харчовых прадуктаў па ўсяму ланцужку вытворчасці, адпавядае патрабаванням СТБ 14770-2004.

СУОС

Сертыфікат сістэмы кіравання навакольным асяроддзем (СКНА)

Уплыў навакольнага асяроддзя мае велізарнае значэнне для здароўя чалавека. Наша прадпрыемства надае вялікую ўвагу рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, кантролю ўздзеяння на навакольнае асяроддзе на ўсіх этапах цыкла вытворчасці шляхам укаранення сістэмы экалагічнага менеджменту (сістэмы кіравання навакольным асяроддзем) у адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных стандартаў ISO серыі 14000.

СУОТ

Сертыфікат сістэмы кіравання аховай працы (СКАП))

Укараненне сістэмы кіравання аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001-2009 дазволіла кіраўніцтву прадпрыемства вызначыць механізм кіравання аховай працы, ажыццяўляць прафілактычныя меры па прадухіленні вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, выкарыстоўваць больш бяспечныя і няшкодныя тэхналогіі і тэхніку.