СЛОДЫЧ СЁННЯ

ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» з’яўляецца буйным вытворцам на рынку пячэння і мучных кандытарскіх вырабаў Рэспублікі Беларусь, якi мае моцны і вядомы брэнд, структураваную сістэму продажаў і прасоўвання, шырокі асартымент, які ўлічвае розныя смакавыя прыхільнасці спажыўцоў.


Вытворчасць
11 000
тон кандытарскіх вырабаў у год

Наша гісторыя
116
год

Больш за
100 відаў
пячэння, пернікі, зефір, цукеркі, вафлі.

Мы выпускаем больш за 100 найменняў розных відаў: цукровае, зацяжное, здобнае, глазурованае, дыябетычнае пячэнне і крэкер. Гандлёвая марка «Слодыч» вядомая 90 % жыхароў Беларусі, прадукцыя фабрыкі займае каля 30% айчыннага рынку, экспартуецца ў краіны Еўрасаюза і СНД, у ЗША, Сербію, Манголію, Кітай, Ізраіль, Грузію, Азербайджан, Іран, Украіну, Малдову, Узбекістан і інш.

Адметнымі асаблівасцямі прадукцыі гандлёвай маркі «Слодыч» з’яўляюцца выкарыстанне толькі натуральнай высакаякаснай і экалагічна чыстай сыравіны, адсутнасць кансервантаў, багацце рэцэптуры, разнастайнасць натуральных дабавак, наяўнасць вітамінаў і мінералаў.

Сучаснае абсталяванне, пісьменнае выкарыстанне перадавых тэхналогій і досвед калектыву высокакваліфікаваных спецыялістаў дазваляюць увесь час пашыраць асартымент, радуючы сваіх пакупнікоў новымі вырабамі.

Прадукцыя маркі «Слодыч» неаднаразова адзначаная шматлікімі ўзнагародамі на міжнародных конкурсах.

Візітнай карткай «Слодыч» можна назваць пячэнне «Беларускі гасцінец», якое выпускаецца з 1950-х гадоў, пэчэнне «Арэхавае з фундуком», якое выпускаецца з 1960-х гадоў і пячэнне «Да падвячорка» з хрусткай сырнай скарынкай, якое выпукаецца з першай паловы 1970-х гадоў.

Распрацоўка і вытворчасць пячэння сертыфікаваныя на адпаведнасць ISO 9001-2015, сістэме HACCP, што гарантуе высокую якасць прадукцыі, якая выпускаецца, і дазваляе экспартаваць прадукцыю прадпрыемства ў любую краіну свету.

Сардэчна запрашаем у краіну пячэння!